РУ БЕ EN

Устав школы

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта

28.07.2022 № 344

 

 

 

 

 

 

 

УСТАЎ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“МАКАРАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

 

 

 

 

 

 

 

 

УСТАВ

ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

«МАКАРОВСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА»

 

 

 

 

Новая рэдакцыя

 

 

 

 

 

 

 

 

аг. Макараўцы

2022 год ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

  1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі“Макараўская сярэдняя школа” (далей – Установа адукацыi) створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Макараўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” створана на падставе рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 22 жніўня 2008 г. № 428 і зарэгістравана галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 29 жніўня 2008 г. №61-р ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590771077.

Рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 жніўня 2011 г. № 425 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

Рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 ліпеня 2022 г.  № 344 зменены від і перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Макараўская сярэдняя школа”.

  1. Назва Установы адукацыі:

на беларускай мове:

поўная назва: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўская сярэдняя школа”;

скарочаная назва: Макараўская сярэдняя школа;

на рускай мове:

поўная назва: государственное учреждение образования «Макаровская средняя школа»;

скарочаная назва: Макаровская средняя школа.

  1. Юрыдычны адрас Установы адукацыі: 231781, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, аг. Макараўцы, вул. Яна-Паўла ІІ, 66.
  2. Заснавальнікам Установы адукацыі з'яўляецца Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік), які размешчаны па адрасе: 231778, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная, 1

Органам, упаўнаважаным кіраваць Установай адукацыі, з’яўляецца аддзел адукацыі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган), які размешчаны па адрасе: 231778, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 45А.

  1. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацвержанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацвержанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі Заснавальніка, загадамі Упаўнаважанага органа, дадзеным Уставам і лакальнымі актамі Установы адукацыі.
  2. 7. Установа адукацыі з'яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме ўстановы, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе, мець гербавую пячатку, штампы, бланкi са сваёй назвай і іншымі рэквізітамі.
  3. Установа адукацыі створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца са сродкаў рэспубліканскага, раённага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых актамі заканадаўства.
  4. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 з наступнымі зменамі і дапаўненнямі.

Асноўныя віды дзейнасці:

85100 Дашкольная адукацыя;

85310 Агульная сярэдняя адукацыя.

  1. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне:

агульнай сярэдняй адукацыі,

дашкольнай адукацыі.

  1. Тып Установы адукацыі: установа агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Від Установы адукацыі: сярэдняя школа.
  3. Від Установы адукацыі можа быць зменены.

Рашэнне аб змене вiду Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

         абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы адукацыі;

         адпаведнасці Установы адукацыі крытэрам заяўленага віду;

         ўзгаднення з Заснавальнікам.

  1. Дзяржаўная акрэдытацыя Установы адукацыі і яе пацверджанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  2. Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
  3. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца Палажэннем аб парадку, умовах, змесце і формах ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  1. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 2.

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Установа адукацыі з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не мае права на атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

         Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

  1. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

забеспячэнне даступнасці адукацыі;

забеспячэнне якасці адукацыі;

прыярытэт універсальных каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі;

         гарантыя канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

         інклюзія ў адукацыі, якая забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэб і індывідуальных магчымасцей кожнага навучэнца (адоранага, таленавітага, навучэнца, індывідуальныя патрэбы якога абумоўлены яго жыццёвай сітуацыяй, станам здароўя, іншымі абставінамі);

         абавязковасць агульнай сярэдняй адукацыі;

         інтэграцыя ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый нацыянальнай сістэмы адукацыі;

         забеспячэнне ўключэння ў змест адукацыйных праграм дашкольнай

адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі асноў ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, бяспекі жыццядзейнасці;

         падтрымка і развіццё адукацыі з улікам задач устойлівага сацыяльна-

эканамічнага развіцця дзяржавы;

         дзяржаўна-грамадскі характар кіравання адукацыяй;

свецкі характар адукацыі.

  1. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі, а таксама можа забяспечвацца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі працоўных (служачых), праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, стварацца умовы для арганізацыі навучальна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа.
  2. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з'яўляюцца:

фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесіянальнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.

  1. Для выканання мэтаў дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

забеспячэнне пераемнасці і непарыўнасці ўзроўняў асноўнай адукацыі, ступеняў адукацыі ў рамках агульнай сярэдняй адукацыі;

 стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самавызначэння на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;

фарміраванне фізічнай культуры, авалодванне каштоўнасцямі  і навыкамі здаровага ладу жыцця;

         забеспячэнне і павышэнне якасці адукацыі шляхам інтэнсіфікацыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу і ўкаранення сучасных адукацыйных тэхналогій;

         фарміраванне і развіццё асобы навучэнцаў, развіццё іх здольнасцяў і схільнасцяў, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці,  эстэтычнай і экалагічнай культуры, культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

         павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў;

         ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі;

развіццё платных паслуг для задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі адукацыйнага працэсу.

  1. Установа адукацыі мае права:

         ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

         фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

         ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;

         удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбытак,

         уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

         мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і гэтым Уставам.

  1. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

         якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

         матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

         распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

         меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

         стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцаў;

         азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сапраўдным Уставам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, а па іх патрабаванні - і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

         садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

  1. Установа адукацыі выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Уставам.

        

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Установа адукацыі вызначае структуру ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.

         Структура ўстановы адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Уставам установы.

  1. Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленнi.
  2. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні.

 

ГЛАВА 4

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

  1. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца на аснове:

         прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

         адукацыйных стандартаў;

         дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, што рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;

         педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

         культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

         сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

  1. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.
  2. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў і праграм і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.

         Вучэбны план распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) ці індывідуальна.

  1. 32. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў вочнай дзённай форме.

         Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйных праграм праводзяцца ў адну змену.

         Пры неабходнасці можа прымяняцца дыстанцыйная форма атрымання адукацыі: навучанне і выхаванне, якія прадугледжваюць пераважна самастойнае асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучэнцам і ўзаемадзеянне навучэнца і педагагічных работнікаў на аснове выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

  1. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова ці пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм на даму.
  2. Навучанне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Абавязковай для вывучэння замежнай мовай з'яўляецца нямецкая мова.

Справаводства ва ўстанове адукацыі вядзецца на беларускай і рускай мовах ва ўстаноўленым парадку.

  1. Формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца навучальныя заняткі, заняткі. Да навучальных заняткаў адносяцца ўрок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя навучальныя заняткі. Да заняткаў адносяцца заняткі, якія праводзяцца дадаткова: факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі (для навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), практычныя заняткі, грамадска карысная праца.
  2. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграм дашкольнай адукацыі з'яўляюцца занятак і гульня. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.
  3. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:

забеспячэнне якасці адукацыі;

кампетэнтнасны падыход;

ахова жыцця і здароўя навучэнцаў;

захаванне ўстаноўленай працягласці навучальнага года, канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, у тым ліку пры правядзенні мерапрыемстваў плана выхаваўчай работы ўстановы адукацыі.

  1. Для навучання і выхавання дзеці аб’ядноўваюцца:

у рознаўзроставыя групы;

у класы (І-ХІ).

  1. Прыём асоб ва Установу адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі.

Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана Установа адукацыі.

Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца (залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне адукацыі, доступа да яе атрымання.

  1. Прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Для залічэння ў І клас бацькі (законныя прадстаўнікі непаўналетніх) прадстаўляюць наступныя дакументы:

заяву аб залічэнні дзіцяці ва Установу адукацыі;

копію пасведчання аб нараджэнні;

медыцынскую даведку.

  1. Прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў, ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які прадстаўляе асобу, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведкі аб навучанні. Ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яе законным прадстаўніком.
  2. Для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю.
  3. Залічэнне дзяцей для атрымання дашкольнай адукацыі ва Установу адукацыі ажыццяўляецца афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

заявы законнага прадстаўніка выхаванцаў;

накіравання, выдадзенага Заснавальнікам;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя выхаванца;

заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму іх працы ажыццяўляецца штогод з 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў, на падставе рашэння Заснавальніка.

У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп Установы адукацыі, або іх закрыццё.

  1. Умовы і парадак спынення адукацыйных адносін (адлічэнне), аднаўленне для працягу атрымання адукацыі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
  2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі агранізуецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня з часам знаходжання дзяцей ва Установе адукацыі 10,5 гадзін.

Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодня, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з навучэнцамі ў пазаўрочны час арганізуюцца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы навучальны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V–XI класах і рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі працоўных (служачых) для вучняў X–XI класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна ў выпадках, калі гэта прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі у адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам.
  2. Адукацыйны працэс на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і вучэбным планам Установы адукацыі, распрацаваным на падставе тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка Установы адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам або індывідуальным навучальным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі.

  1. Адукацыйны працэс на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па прадметах, праграмамі факультатыўных заняткаў, вучэбным планам Установы адукацыі, распрацаваным на падставе тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы.

Вучэбныя планы Установы адукацыі распрацоўваюцца штогод і зацвярджаюцца кіраўніком Установы адукацыі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх зместу з улікам адукацыйных патрэбнасцей і інтарэсаў вучняў, якая забяспечвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным узроўні, у тым ліку ў рамках профільнага навучання.

  1. Ва Установе адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у час якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікулаў з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
  2. Ва Установе адукацыі пры неабходнасці і ў адпаведнасці з заканадаўствам можа адкрывацца пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, група інтэграванага навучання і выхавання і класы інтэграванага навучання і выхавання.
  3. Па завяршэнні навучальнага года з вучнямi V–VIII класаў Установы адукацыі на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзiны на дзень праводзiцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi працоўнай практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначаюцца рашэннем педагагічнага савету Установы адукацыі.
  4. Вучні Установы адукацыі могуць быць прыцягнуты да грамадска-карыснай працы з улікам узросту, полу, фізічных магчымасцяў, норм і патрабаванняў гігіены і аховы здароўя.
  5. З мэтай усебаковага задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, павышэння якасці адукацыі ва Установе адукацыі арганізуецца аказанне платных адукацыйных паслуг на дагаварной аснове ў адпаведнасці з пералікам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

Аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг не можа ажыццяўляцца замест ці ў межах адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, пагаршаць якасць паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.

  1. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні вучняў, стварэнні ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучняў ва Установе адукацыі можа ажыццяўляцца дзейнасць групы падоўжанага дня у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
  2. Навукова-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  3. Выхаванне навучэнцаў ажыццяўляецца на вучэбных занятках, занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час.

Змест выхаваўчай работы Установы адукацыі рэалізуюцца шляхам стварэння гуманнага выхаваўчага асяроддзя, якое ўлічвае магчымасці, інтарэсы, стан здароўя навучэнцаў і садзейнічае іх развіццю, самаразвіццю і сацыялізацыі

  1. Выхаваўчая работа ў пазаўрочны час з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.
  2. Ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца педагогам-псіхолагам і (або) педагогам сацыяльным у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

  1. Харчаванне ва Установе адукацыі арганізуецца і ажыццяўляецца Упаўнаважаным органам у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведнай катэгорыі навучэнцаў.

Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне.

Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне, памер і ўзіманне платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або упаўнаважаным ім органам.

  1. Медыцынская дапамога выхаванцам, навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца”.

Установа адукацыі прадастаўляе памяшканне і стварае ўмовы для працы медыцынскага персаналу.

 

ГЛАВА 5 ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

Адносіны паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу рэгламентуюцца законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых органаў, рашэннямі педагагічнага  савета Установы адукацыі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, сапраўдным Уставам, загадамі кіраўніка Установы адукацыі.

  1. Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

адначасовае асваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

перавод для атрымання адукацыі па іншай спецыяльнасці, у тым ліку пры наяўнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання па атрымліваемай спецыяльнасці, у іншай форме атрымання адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

аднаўленне для працягу атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі, у выпадках і парадку, устаноўленых Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі;

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі, вучэбнай базай Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

атрыманне харчавання ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Уставам, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (факультатывы, аб’яднанні па інтарэсах і інш.);

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца для навучэнцаў, выхаванцаў з улікам іх узросту;

на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на льготы, якія прадстаўляюцца дзяржавай для навучэнцаў, выхаванцаў Установы адукацыі;

выбар формы навучання;

на атрыманне грамадскага прызнання і ацэнкі сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уставам, а таксама лакальнымі актамі Установы адукацыі.

  1. Навучэнцы абавязаны::

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні Устава, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

наведваць Установу адукацыі ў вопратцы, якая адпавядае дзелавому стылю;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

выконваць нормы і правілы калектыўнага жыцця;

добрасумленна вучыцца, годна паводзіць сябе ва Установе адукацыі, свядома ўмацоўваць сваё здароўе;

адказваць за парадак і чысціню на сваім працоўным месцы;

выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў, якія не пярэчаць Уставу і правілам ўнутранага распарадку Установы адукацыі;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання Установы адукацыі, прынятым у межах іх кампетэнцыі і якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

прымаць удзел у грамадскім жыцці Установы адукацыі.

Іншыя абавязкi навучэнцаў, выхаванцаў ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі.

  1. Навучэнцам Установы адукацыі забараняецца:

мець пры сабе любыя небяспечныя прадметы (зброю, боепрыпасы і г.д);

развязваць бойкі ва Установе адукацыі і на яе тэрыторыі, удзельнічаць у іх;

не наведваць заняткі без уважлівай прычыны;

мець спіртныя напоі, наркатычныя сродкі, ужываць іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе адукацыі і на праводзімых мерапрыемствах;

гуляць на занятках і перапынках у карты і іншыя азартныя гульні;

займацца крадзяжом, здзяйсняць акты вандалізму, наносіць наўмысную шкоду маёмасці Установы адукацыі, уласнасці навучэнцаў і работнікаў;

ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам або прадстаўніком адміністрацыі Установы адукацыі, праяўляючы пры гэтым грубасць;

курыць у будынку Установы адукацыі, на яго тэрыторыі;

выкарыстоўваць у мове нецэнзурныя выразы;

самавольна сыходзіць з урокаў;

карыстацца сродкамі мабільнай і інтэрнэт-сувязі, пераносным гукавым прыстасаваннем падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

прыходзіць на заняткі без навучальных прыладаў.

  1. Вучні могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Падставамі для прыцягнення вучняў да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазнення або няяўкі без уважлівых прычын на навучальныя заняткі (заняткі);

парушэнні дысцыпліны;

невыканання без уважлівых прычын патрабавання педагагічнага работніка, заснаванага на акце закадаўства, Уставе і іншых лакальных прававых актаў Установы адукацыі;

абразы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

пашкоджанне будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці Установы адукацыі;

распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на іншай тэрыторыі Установы адукацыі альбо з'яўлення ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;

курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў у будынках і на іншай тэрыторыі Установы адукацыі;

іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

  1. Не прызнаецца дысцыплінарным правапарушэннем дзеянне, учыненае вучнем з ліку асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.
  2. За здзяйсненне вучнем дысцыплінарнага правапарушэння ўстанаўлiваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.
  3. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваецца вучань, які дасягнуў да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а вучань з ліку асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.
  4. Да вучня, які здзейсніў дысцыплінарную правіну і які не дасягнуў да моманту яе здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да вучня з ліку асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіну, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.
  5. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да вучня могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіны, прычыны і абставіны, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.

  1. Парадак прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вызначаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
  2. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апекуны, папячыцелі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

  1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы адукацыі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, дадзеным Уставам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы адукацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй, іншымі лакальнымі актамі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучаннях і выхавання, выніках вучэбнвй дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначае кіраўнік Установы адукацыі з удзелам органа самакіравання, у склад якого ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;

аказанне дапамогі Установе адукацыі ў правядзенні аздараўленчых і развіваючых мерапрыемстваў, у развіцці і ўмацаванні вучэбна-матэрыяльнай базы Установы адукацыі;

атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі аб развіцці дзіцяці, засваенні ім адукацыйных праграм, гутарку з педагогамі пасля заканчэння ў іх апошняга ўрока, на перапынку;

наведванне ўрокаў, заняткаў у дашкольнай групе, з дазволу адміністрацыі Установы адукацыі і са згоды настаўніка, выхавацеля, які вядзе ўрок, занятак;

знаёмства з навучэнцамі класа, дашкольнай групы і педагогамі;

ўнясенне прапаноў па ўдасканаленні працы Установы адукацыі;

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў, навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Уставам і іншымі актамі заканадаўства.

  1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з'яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

адказваць за выхаванне сваіх дзяцей;

садзейнічаць Установе адукацыі ў працэсе навучання і выхавання дзяцей;

аказваць дапамогу ў правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў;

забяспечыць рэгулярнае наведванне навучэнцамі навучальных заняткаў, не дапускаць пропускаў без уважлівых прычын;

забяспечыць сваім дзецям умовы для атрымання адукацыі;

выкарыстоўваць магчымасці сям'і для папярэджання негатыўных дзеянняў і ўчынкаў дзяцей, адказваць за дзіця перад законам, перад патрабаваннем грамадскай маралі;

наведваць бацькоўскія сходы, пры неабходнасці з'яўляцца ва Установу адукацыі для асабістай педагагічнай гутаркі па адукацыйнаму працэсу і аказанні канкрэтнай дапамогі;

забяспечваць ахову здароўя і бяспеку жыцця навучэнцаў;

у выпадку нядбайнага стаўлення да маёмасці Установы адукацыі або наўмыснага пашкоджання яго навучэнцамі, несці матэрыяльную адказнасць і кампенсаваць шкоду;

не дапускаць умяшання ў выбар педагагічным работнікам Установы адукацыі метадаў навучання, адпаведных заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Уставам і іншымі актамі заканадаўства.

  1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбара педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна праграмнай, вучэбна метадычнай дакументацыі, інфармацыйна аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі у парадку, вызначаным сапраўдным Уставам;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не пярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

бясплатную перавозку да месца працы і назад школьным аўтобусам па маршруце яго руху ў выпадку адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах транспартам агульнага карыстання, пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе;

удзел у абмеркаванні на педагагічных саветах, нарадах, канферэнцыях, настаўніцкіх з'ездах ўсіх пытанняў, звязаных з арганізацыяй і зместам адукацыйнага працэсу;

удзел у планаванні адукацыйнага працэсу Установы адукацыі;

поўную педагагічную нагрузку, устаноўленую нарматывамі, пры наяўнасці дастатковай колькасці вучэбных гадзін. Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб'ём якой менш, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

атэстацыю, згодна з дзеючым заканадаўствам аб атэстацыі;

дапамогу з боку Установы адукацыі, Упаўнаважанага органа па пытанні павышэння свайго педагагічнага ўзроўню;

абарону ад неапраўданага ўмяшання законных прадстаўнікоў выхаванцаў, вучняў у яго прафесійную дзейнасць;

азнаямленне з ганебнымі яго матэрыяламі і абарону ад абвінавачванняў асабіста або мець прадстаўніка па свайму выбару і з прадастаўленнем дастатковага часу для падрыхтоўкі абароны;

удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства;

атрыманне гарантаванага дзяржавай узроўню заработнай платы ў адпаведнасці са сваёй адукацыяй, кваліфікацыяй, педагагічнай нагрузкай і на абмеркаванне, унясенне прапаноў па зменах у калектыўную дамову, у правілы ўнутранага распарадку;

правядзенне ва ўстаноўленым парадку эксперыментальнай работы па выкарыстанню новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

  1. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

мець адпаведную прафесійна-педагагічную падрыхтоўку і маральныя якасці;

адпавядаць патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык;

ведаць нарматыўныя дакументы па праблемах выхавання і навучання дзяцей;

пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі аховы здароўя;

выконваць у абавязковым парадку загады кіраўніка Установы адукацыі, рашэнні педагагічнага савета;

клапаціцца пра здароўе і бяспеку выхаванцаў, навучэнцаў;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналагічныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, улічваючы псіхолага-педагагічныя і ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў, вучняў;

садзейнічаць станаўленню і развіццю ў выхаванцаў, вучняў агульначалавечых каштоўнасцяў, нормаў і правілаў паводзінаў у грамадстве;

развіваць пазнавальную цікавасць у выхаванцаў, вучняў;

праводзіць пазакласную работу па прадмеце;

забяспечваць захаванасць мэблі, абсталявання Установы адукацыі;

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў навучэнцаў;

строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

удзельнічаць у дзяжурстве па Установе адукацыі, строга выконваць абавязкі дзяжурнага і сачыць за захаваннем тэхнікі бяспекі;

выконваць службовыя інструкцыі, распрацаваныя на падставе кваліфікацыйных характарыстык і зацверджаныя кіраўніком Установы адукацыі;

падтрымліваць дысцыпліну ва Установе адукацыі на аснове павагі чалавечых якасцяў навучэнцаў;

прымаць удзел у вырашэннi канфліктаў па пісьмовых заявах законных прадстаўнікоў навучэнцаў;

прымаць удзел у навукова-метадычнай рабоце, якая праводзіцца ва Установе адукацыі;

забяспечваць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазакласнай работы;

валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

планаваць сваю працу, мець каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметах, факультатывах;

выяўляць непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

інфармаваць вышэйстаячыя органы аб непаўналетніх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, аб дзецях-сіротах, дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў;

праводзіць выхаваўча-прафілактычную працу з непаўналетнімі, іх законнымі прадстаўнікамі.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

  1. Педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за:

якасць адукацыі навучэнцаў Установы адукацыі;

арганізацыю адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

невыкананне ўмоў працоўнага дагавора (кантракта) і службовых інструкцый і іншых сваіх абавязкаў.

  1. На педагагiчных работнiкаў Установы адукацыі можа быць ускладзена адказнасць за кіраўніцтва асобнымі напрамкамі дзейнасці Установы адукацыі, заведванне кабінетамі, майстэрнямі і г.д.
  2. З лiку педагогаў кіраўнік Установы адукацыі прызначае класных кіраўнікоў, правы і абавязкі якіх вызначаюцца Палажэннем аб класным кіраўніку.

Адмова ад класнага кіраўніцтва прымаецца толькі па ўважлівых прычынах, пацверджаных дакументамі.

  1. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.
  2. Да іншых работнікаў Установы адукацыі адносяцца работнікі, якія не з’яўляюцца педагагічнымі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

ГЛАВА 6 КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦI. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. 8 Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Бераставіцкага раёна і замацавана на праве аператыўнага кіравання за Упаўнаважаным органам.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.

  1. 84. У выпадку ажыццяўлення Установай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі.
  2. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы адукацыі з'яўляюцца:

бюджэтныя сродкі;

даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы адукацыі;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.

  1. Установа адукацыі не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
  2. Работнікі Установы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва адносіцца да пабудоў, абсталявання і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, у адпаведнасці з заканадаўствам нясуць матэрыялъную адказнасць за пашкоджанне памяшканняў i пабудоў, вучэбнага абсталявання, інвентара i іншай маёмасці Установы адукацыі.
  3. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца на аснове дзеючых нарматываў, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання.
  4. Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць:

кабінеты;

спартыўная і актавая залы;

школьная вучэбна-вытворчая майстэрня, прышкольны ўчастак;

музейны пакой.

  1. Маёмасць эксплуатуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і правіламі тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічнымі нарматывамі.
  2. Абслугоўванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Бераставіцкі міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” (далей – Цэнтр) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 г. №475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

ГЛАВА 7 ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

  1. Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.
  2. Узначальвае Установу адукацыі кіраўнік (дырэктар), які прызначаецца і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам.

Штатны расклад Установы адукацыі зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.

  1. Работнікі Установы адукацыі прымаюцца на працу па працоўнаму дагавору (кантракту).
  2. Правы і абавязкі работнікаў Установы адукацыi вызначаюцца тыпавымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі пасад служачых, тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі работ і прафесій рабочых, службовымі інструкцыямі, зацверджанымі кіраўніком Установы адукацыі, працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).
  3. Службовыя абавязкі намесніка дырэктара, работнікаў Установы адукацыі зацвярджаюцца загадам дырэктара Установы адукацыі.
  4. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання iмi інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі з прадстаўленнем адпаведных дакументаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  5. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы, якія пазбаўлены права займацца педагагічнай дзейнасцю, у тым ліку па медыцынскіх паказчыках, маюць судзімасць, што не знята ці не пагашана; а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
  6. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
  7. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі і іх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца ў рамках фонду аплаты працы.

Памер, парадак выплаты прэмій і надбавак вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючымі ва Установе адукацыі лакальнымі прававымі актамі.

  1. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Працоўныя адносіны ўсіх работнікаў Установы адукацыі рэгулююцца працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем паміж Упаўнаважаным органам і раённым камітэтам прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
  3. Установа адукацыі прызнае створаныя ў працоўным калектыве органы прафсаюзаў законнымі прадстаўнікамі працоўных Установы адукацыі і абавязана паведамляць ім не менш чым за 2 месяцы пра пагаршэнне ўмоў працы або скарачэнні працоўных месцаў, а таксама ўступаць у перагаворы і заключаць калектыўны дагавор і іншыя пагадненні аб ахове і іншых умовах працы.

 

ГЛАВА 8 ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

  1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Уставам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
  2. Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка адносіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;

зацвярджэнне Устава Установы адукацыі, змяненняў i (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў Устаў Установы адукацыі;

вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы адукацыі;

прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка Установы адукацыі,

заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком Установы адукацыі;

ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.

  1. Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і сапраўдным Уставам.
  2. Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.
  3. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яго кіраўнік (дырэктар), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам.
  4. Службовыя абавязкі кіраўніка Установы адукацыі зацвярджае Заснавальнік.

Атэстацыя кіраўніка Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

  1. Кіраўнік Установы адукацыі:

узначальвае Установу адукацыі, кіруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі асобамі;

дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя і рабочыя інструкцыі;

арганізуе кіраванне адукацыйнай, навукова-метадычнай работай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

у рамках сваёй кампетэнцыі заключае дагаворы, выдае загады і дае ўказанні, выкананне якіх абавязкова для ўсіх работнікаў і навучэнцаў Установы адукацыі;

прымае на работу і звальняе педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі, заключае (працягвае, спыняе) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры стымулявання, дысцыплінарнага спагнання;

зацвярджае структуру i штатны расклад Установы адукацыі па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам згодна з тыпавым штатам і зацверджаным нарматывам колькасці работнікаў у рамках сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі скаргаў і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы пры такіх зваротах на разгляд Заснавальніка і Упаўнаважанага органа;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Iншыя паўнамоцтвы кіраўніка Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

  1. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады кіраўніком Установы адукацыі па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.
  2. Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.
  3. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з'яўляецца педагаічны савет Установы адукацыі, які ўзначальвае кіраўнік Установы адукацыі.

Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці педагагічнага савета Установы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі, зацвярджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Ва Установе адукацыі могуць стварацца органы самакіравання:

савет;

бацькоўскі камітэт;

папячыцельскі савет;

вучнёўскі савет.

  1. Органы самакіравання Установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, Уставам Установы адукацыі.
  2. . Ва Установе адукацыі могуць стварацца класныя бацькоўскія камітэты ў мэтах садзейнічання ў выкананні задач Установы адукацыі, забеспячэння адзінства педагагічных патрабаванняў да навучэнцаў і аказання дапамогі сям'і ў выхаванні і навучанні дзяцей.
  3. У мэтах забеспячэння правоў вучняў ва Установе адукацыі могуць стварацца і дзейнічаць органы вучнёўскага самакіравання.

Вучні аб'ядноўваюцца ў вучнёўскія арганізацыі пры ўмове захавання грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці, павагі да правоў, свабодаў і годнасці іншых асоб.

  1. Ва Установе адукацыі з мэтай урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выніку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка

Парадак стварэння, арганізацыі работы, прыняцця рашэнняў камісіяй па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка і іх выканання ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.

  1. Ва Установе адукацыі па меры неабходнасці загадам кіраўніка Установы адукацыі могуць стварацца іншыя саветы, якія праводзяць мэтанакіраваную работу па асноўных напрамках дзейнасці: па прафілактыцы правапарушэнняў, па харчаванню і г.д.

 

ГЛАВА 9 УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці Установы адукацыi ажыццяўляе Цэнтр на дагаворнай аснове.
  2. Цэнтр прадастаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачу, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі.

Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам кіравання прадастаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

  1. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення адказныя асобы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
  2. Установа адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі (комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці). Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаецца Палажэннем аб самакантролі за якасцю адукацыі, якое зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі.
  3. Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам, Упаўнаважаным органам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.
  4. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  5. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці, патрабаванням заканадаўства.

ГЛАВА 10 МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Установа адукацыі мае права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, абаюднай выгады, узаемнай павагі.

Міжнароднае супрацоўніцтва не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

  1. Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам устанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення сумесных мерапрыемстваў.
  2. Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам заключаць дагаворы з замежнымі ўстановамі аб абмене навучэнцамі, педагагічнымі работнікамі.

 

ГЛАВА 11 РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
  2. У выпадку рэарганізацыі Установы адукацыі пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйную дзейнасць, ліквідацыі Установы адукацыі, ануліравання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць Установы адукацыі Заснавальнік ці Упаўнаважаны орган прымае меры па пераводу навучэнцаў, выхаванцаў, з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, выхаванцаў, у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
  3. Пры рэарганізацыі Установы адукацыі (зліцці, далучэнні, падзеле, выдзяленнi, пераўтварэннi) яе Устаў страчвае сілу.

 

ГЛАВА 12 ПАРАДАК ЗАНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ ВА УСТАЎ

  1. Змяненні і (або) дапаўненні ва Устаў уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ва Устаў Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

 

Интернет-ресурсы: